Top.Mail.Ru

Узровень беспрацоўя ў Беларусі абнавіў гістарычны мінімум — ЕАБР

Узровень беспрацоўя ў Беларусі знізіўся з 2,1% у другім квартале да 1,9% у трэцім квартале, абнавіўшы гістарычны мінімум. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на штотыднёвы макраагляд Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).


«Рост рэальных заработных плат прадаўжае падтрымліваць спажывецкі попыт у Беларусі. У верасні 2026 года рэальная зарплата павялічылася на 7,4% у гадавым выражэнні пасля 8,1% у жніўні», — расказалі ў ЕАБР.

Дадатковую падтрымку даходам работнікаў бюджэтнага сектара аказала павышэнне базавай стаўкі аплаты працы з верасня. Гэта дало магчымасць захаваць апераджальны рост у бюджэтнай сферы (плюс 8,3% у гадавым выражэнні) у параўнанні з сярэднім па эканоміцы.

«Захаванне росту рэальных даходаў стварае ўмовы для далейшага пашырэння спажывецкай актыўнасці», — адзначылі ў ЕАБР.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю