Top.Mail.Ru
244

Узровень занятасці насельніцтва працаздольнага ўзросту ў Беларусі перавысіў 85% у IV квартале 2025 года

У IV квартале 2025 года ўзровень занятасці насельніцтва працаздольнага ўзросту ў Беларусі склаў 85,7 %, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на даныя Белстата.



Сярод жанчын у працаздольным узросце (16-58 гадоў) узровень занятасці склаў 86,2 %, а сярод мужчын (16-63 гадоў) — 85,3 %. Занятасць у гарадской мясцовасці — 85,8 %, у сельскай мясцовасці — 85,3 %.

Адзначаецца таксама, што адносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гадоў у IV квартале 2025 года складалі 69,2 %.

Узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) склаў 2,5% ад колькасці працоўнай сілы. Не працуюць 2,3 % працаздольных жанчын, сярод мужчын гэты паказчык складае 2,6%. У сельскай мясцовасці ўзровень беспрацоўя складае 2,6 %, у гарадской — 2,4 %.

Паводле звестак Белстата, у той жа перыяд 65,5% беларусаў шукалі працу праз Інтэрнэт і СМІ, 58,2% звярталіся да сваякоў і знаёмых. У службу занятасці звярнуліся 28% грамадзян, а 16% — непасрэдна да работадаўцаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю