Top.Mail.Ru

Ва ўрачыстым адкрыцці Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах прымуць удзел каля 600 артыстаў

Каля 600 артыстаў будуць задзейнічаны ва ўрачыстым адкрыцці Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах. Аб гэтым журналістам расказаў галоўны рэжысёр Магілёўскай абласной філармоніі Міхаіл Нікалаенка, перадае БелТА.



XXXIII Дзень беларускага пісьменства 5-6 верасня прымае горад Касцюковічы ў Магілёўскай вобласці. Мноства тэматычных лакацый, гісторыя беларускага кнігадрукавання і яе сучаснае гучанне — гасцей свята чакае цікавая і насычаная праграма.

Адным з яркіх акцэнтаў рэспубліканскага мерапрыемства ў першы дзень стане цырымонія ўрачыстага адкрыцця ў 12.00 на галоўнай сцэне свята.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю