Top.Mail.Ru

Ва ўрадзе ацанілі ход правядзення веснавых палявых работ

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын расказаў журналістам аб правядзенні ў Беларусі веснавых палявых работ падчас добраўпарадкавання брацкай магілы каля вёскі Пяцеўшчына Мінскага раёна падчас рэспубліканскага суботніка, паведамляе БелТА.



Аляксандр Турчын адзначыў, што веснавыя палявыя работы ў Беларусі толькі невялікая частка сельгасработ, таму што асноўныя аб’ёмы сяўбы збожжавых — гэта, безумоўна, азімая сяўба. «Яравая сяўба — тут, зразумела, што я не бачу ніякіх праблем і пытанняў. І застаецца вельмі значны фронт работы — гэта кукуруза. Гэта вялікая плошча ў краіне, умовы надвор’я дазваляюць гэтым займацца. Нам трэба інтэнсіўна працаваць, каб ва ўстаноўленыя агратэхнічныя тэрміны мы маглі завяршыць сяўбу гэтай культуры», — падкрэсліў ён.

Ёсць паліва, ёсць тэхніка, ёсць людзі, таму галоўнае — правільная арганізацыя працы і каб надвор’е не падводзіла, заўважыў кіраўнік урада.



Прэм’ер-міністр, віцэ-прэм’еры і кіраўніцтва Апарату Савета Міністраў 18 красавіка працуюць на добраўпарадкаванні брацкай магілы, у якой пахаваны 45 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі ў баях у чэрвені 1941 года пры абароне вёскі Пяцеўшчына і ў чэрвені 1944 года пры яе вызваленні.

Грашовыя сродкі, заробленыя ад правядзення вясновага суботніка, будуць накіраваны на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які будуецца, і іншыя спадарожныя гэтаму работы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю