Top.Mail.Ru

Ва ўрадзе Беларусі разгледзелі актуальныя пытанні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва з Расіяй

Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч правяла сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаілам Швыдкім, паведамляе БелТА.


Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва (у тым ліку ў святле маючых адбыцца юбілейных дат дзеячаў культуры і мастацтва), узаемнага ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах адпаведнай накіраванасці, іншыя праекты культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі на сярэднетэрміновую перспектыву.


Міхаіл Швыдкой прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў мерапрыемствах XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю