«У прынцыпе, усе пытанні ў нас носяць рабочы характар. Аднак ёсць неабходнасць абмеркаваць шэраг пытанняў, — адзначыў Аляксандр Турчын. — Тавараабарот расце такімі тэмпамі, што мы чарговы раз будзем на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета дакладваць аб рэкордах нашым прэзідэнтам. І заўсёды прыемна з калегамі працаваць, таму што ўзровень прафесіяналізму і разумення заўжды заслугоўвае вялікай павагі».
Аляксей Авярчук падкрэсліў, што дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі знаходзяцца ў Беларусі ў рамках Форуму рэгіёнаў. «Гэта наша важнейшае мерапрыемства, якое дае магчымасць людзям больш цесна камунікаваць. Гэта заўсёды добрая магчымасць сустрэцца са старымі сябрамі, заключыць розныя кантракты і дагаворы, а рэгіёны развіваюць сувязі паміж сабой», — звярнуў увагу ён.
На думку