Кінастудыя пачынае здымаць фільм «19.91» паводле аповесці вядомага беларускага пісьменніка Андрэя Федарэнкі. Сюжэт абяцае быць захапляльным: гісторыя пра старажытныя скарбы, якія двое воінаў-інтэрнацыяналістаў таемна вывозяць з Афганістана, каб тыя праз гады нечакана «ўсплылі» у беларускім гарадку ў пераломным 1991 годзе.
Рэжысёр карціны Кірыл Халецкі адгледзеў амаль 6,5 тысячы заявак на галоўныя ролі. Геаграфія здымкаў шырокая (Мінск, Смалявічы, Пухавічы, Заслаўе, Ракаў), але для стварэння дакладнай атмасферы кінагрупе вельмі патрэбна падтрымка мясцовых жыхароў. Прэм’ера 4-серыйнага фільма і яго поўнаметражнай версіі запланавана на 2027 год.
Каго шукаюць
Запрашаюцца дарослыя, падлеткі і дзеці. Вопыт акцёрскай гульні не патрабуецца, галоўнае — прыдатны тыпаж. Важнае патрабаванне да знешнасці: паколькі дзеянне разгортваецца ў мінулым, рэжысёру важна аўтэнтычнасць. На кастынг не пройдуць кандыдаты з відавочнымі прыкметамі сучаснага «цюнінгу»: павялічанымі вуснамі, нарошчанымі вейкамі і пазногцямі. Колер валасоў павінен быць натуральным.
Умовы
Удзел у здымачным працэсе аплачваецца. Гэта выдатны шанц правесці час на здымачнай пляцоўцы, пазнаёміцца з кіношнікамі знутры і зарабіць.
Як падаць заяўку
Для падачы заяўкі трэба напісаць у Telegram асістэнту рэжысёра. У адным паведамленні абавязкова ўказаць:
-
Прозвішча, імя;
-
Поўную дату нараджэння;
-
Рост, памер адзення і абутку;
-
Нумар тэлефона і ваш населены пункт;
- Дзве актуальныя фатаграфіі (партрэт і на поўны рост) без сонцаахоўных акуляраў і галаўных убораў. Фота павінны адлюстроўваць ваш бягучы натуральны вобраз.