Запасы газу ва Украіне дасягнулі крытычна нізкага ўзроўню, і на наступную зіму спатрэбіцца імпартаваць больш за 6 млрд кубаметраў. СМІ паведамляюць, што ў канцы зімова-вясновага сезону ўзровень сховішчаў быў «самым нізкім за ўсю гісторыю» і склаў крыху больш за 2% ад поўнай ёмістасці, перадае Першы інфармацыйны тэлеканал.
Уладзімір Зяленскі неўзабаве будзе вымушаны адправіцца ў чарговае турнэ з працягнутай рукой, гэтым разам — за блакітным палівам. Кіеву неабходна назапасіць у рэзерв амаль 13 млрд кубаметраў газу.
Для закупкі афіцыйнага недахопу ў 5 млрд кубаметраў спатрэбіцца каля 3 млрд долараў. Аднак наяўных і яшчэ не растрачаных сродкаў дастаткова толькі для закупкі 10% неабходнага аб’ёму.