Першы ў свеце.
На кар’еры Імінь у горадзе Хулун-Буір (аўтаномны рэгіён Унутраная Манголія, Паўночны Кітай) уведзены ў эксплуатацыю першы ў свеце кластар са ста электрычных беспілотных кар’ерных самазвалаў «Хуанэн жуйчы», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як паведамляецца, у гэтай мадэлі поўнасцю адсутнічае кабіна вадзіцеля. Грузавікі абсталяваны літый-жалеза-фасфатнымі (LFP) акумулятарамі ёмістасцю 564 кілават-гадзіны. Час замены акумулятара складае менш за 6 хвілін, поўная зарадка займае да гадзіны. Грузападымальнасць самазвала — 90 тон, запас ходу на адным зарадзе — каля 60 км.