Top.Mail.Ru

Ва Узбекістане больш за 2 тыс. чыноўнікаў заменіць ШІ

Прэзідэнт Узбекістана падпісаў указ «Аб мерах па аптымізацыі колькасці адзінак адміністрацыйнага персаналу шляхам шырокага ўкаранення лічбавізацыі ў дзейнасць органаў выканаўчай улады рэспублікі»



Згодна з якім залішнія працоўныя месцы ў дзяржаўных установах будуць скарочаны за кошт лічбавізацыі, перадае БелТА.

Адзначаецца, што лічбавізацыя цяпер набірае абароты, многія задачы выконваюцца ў электронным выглядзе, з выкарыстаннем магчымасцяў штучнага інтэлекту (ШІ). 

Згодна з указам, будзе скарочана 2141 штатная адзінка ў дзяржаўных установах краіны. Больш за ўсё пасад будзе скарочана ў Падатковым камітэце, Міністэрстве воднай гаспадаркі, Міністэрстве сельскай гаспадаркі і Міністэрстве занятасці. 

Пры гэтым у дакуменце пазначана, што ніхто не застанецца без дапамогі. Міністэрства занятасці і скарачэння беднасці сумесна з прафсаюзамі дапаможа гэтым работнікам знайсці новую работу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю