Top.Mail.Ru

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалося камандна-штабное вучэнне

Камандна-штабное вучэнне (КШВ) з органамі ваеннага кіравання, злучэннямі, воінскімі часцямі і арганізацыямі тылавога забеспячэння Узброеных Сіл пройдзе з 26 па 28 мая, паведамілі БелТА ў Мінабароны.


Вучэнне пройдзе пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны па тыле — начальніка тылу Узброеных Сіл Андрэя Бурдыкі. Тэма вучэння — кіраванне тылавым забеспячэннем войскаў (сіл) у аперацыі Узброеных Сіл па крызісным рэагаванні. Мэта — дасягненне і падтрыманне неабходнага ўзроўню абучанасці службовых асоб усіх узроўняў, які дае магчымасць ім аператыўна вырашаць задачы тылавога забеспячэння аперацыі Узброеных Сіл па крызісным рэагаванні.

У КШВ таксама прымуць удзел ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу.

На вучэнні будуць адпрацаваны пытанні кіравання тылавым забеспячэннем войскаў (сіл) у аперацыі Узброеных Сіл па крызісным рэагаванні, выканання комплексу мерапрыемстваў па павышэнні жывучасці аб’ектаў, воінскіх часцей і арганізацый тылу.

Усе практычныя мерапрыемствы будуць адпрацоўвацца і праводзіцца на аб’ектах тылу ўпершыню.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю