Top.Mail.Ru

Вадзім Гігін: Гэта перамога жыцця над смерцю, дабра над злом

Першы Дзень Перамогі савецкі народ святкаваў, нават нягледзячы на разруху і гора, якія панавалі вакол яго, калі было аб'яўлена, што Вялікая Айчынная вайна пераможна завершана, а гітлераўская Германія капітулявала, расказаў член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін:


— Людзі збіраліся ля разбураных цэхаў заводаў, на плошчах, на вуліцах. Уявіце: у разбураным Мінску на дэманстрацыю выйшла 70 тысяч чалавек, практычна ўсё насельніцтва горада, — адзначыў Вадзім Гігін. — Гэта перамога жыцця над смерцю, перамога дабра над злом. Можа быць, гэта высокія ідэалы, але гэтыя ідэалы ўвасоблены ў нашых ветэранах. У подзвігу нашых людзей, у Брэсцкай крэпасці. Увасоблены ў мінскіх падпольшчыках, у абаронцах Сталінграда. Гэта персаналізаваная перамога. Перамога, якую кожны адчувае праз сваіх дзядуляў і бабуль.
 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю