Top.Mail.Ru

Вадзіцелям на заметку: з 25 жніўня па 5 верасня трэба ездзіць днём з уключанымі фарамі

Зусім хутка пачнецца новы навучальны год. І з 25 жніўня па 5 верасня ў рэспубліцы пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!», якое прызначана павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў за бяспеку дзяцей і падлеткаў на дарозе. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«У дні акцыі ў светлы час сутак неабходна рухацца з уключанымі дзённымі хадавымі агнямі або блізкім святлом фар», — адзначылі ў МУС.

Супрацоўнікі ДАІ правядуць растлумачальную работу з насельніцтвам аб правілах бяспечных паводзін, асабліва язды на матацыклах, веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці. Таксама вартавыя дарог пракантралююць, як выконваюць ПДР і вадзіцелі, і пешаходы.

Асаблівая ўвага — захаванню правіл перавозкі дзяцей з абавязковым выкарыстаннем утрымліваючых устройстваў і рамянёў бяспекі.

Як удакладнілі ў МУС, з пачатку года на дарогах краіны загінулі 16 непаўналетніх, 245 атрымалі траўмы.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікала чарговы раз бацькоў праяўляць пастаянную ўвагу да дзяцей і іх бяспекі. Таксама трэба выключыць магчымасць доступу падлеткаў да ключоў ад аўтамабіляў і мотатранспарту. Вадзіцелям неабходна быць вельмі асцярожнымі пры руху паблізу пешаходных пераходаў і ў дварах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю