Воінскія кантынгенты Беларусі і Кітая ўдасканальваюць навыкі штурмавых дзеянняў на сумесным тактычным вучэнні «Імклівы арол — 2026». Аб гэтым паведамляе БелТА.
Асаблівую ўвагу зводныя падрадзяленні надаюць разведцы будынкаў, займанню сховішчаў і руху ўглыб забудовы ва ўмовах судакранання з умоўным праціўнікам. Таксама ваеннаслужачыя адточваюць навыкі па агнявой падрыхтоўцы.
Сумесныя тактычныя вучэнні «Імклівы арол — 2026» праходзяць у Кітаі.