Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у ракетную брыгаду Узброеных Сіл у Асіповіцкім раёне, перадае БелТА.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб задуме правядзення трэніроўкі з воінскімі часцямі баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння.
Адпрацоўка адпаведных мерапрыемстваў праводзіцца ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам.Аляксандр Лукашэнка агледзеў парк тэхнікі ракетнай брыгады, наведаў камандны пункт камандзіра.
Усе дзеянні былі зроблены так, як гэта было б у рэальным баявым становішчы. З адзіным важным нюансам — непасрэдна запуску ракеты не было.