Top.Mail.Ru

Ваенны эксперт аб тым, чаму раптоўная праверка Узброеных Сіл праводзіцца ў экстрэмальных умовах

Праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі накіравана на пацвярджэнне іх здольнасці гарантаваць бяспеку нашай краіны. Асноўная мэта вучэнняў — выканаць пастаўленыя задачы без страт, у поўным складзе і ва ўстаноўленыя тэрміны незалежна ад складанасці ўмоў. 


Андрэй Багадзель, намеснік начальніка факультэта Генштаба УС Ваеннай акадэміі Беларусі ў эфіры «Першага інфармацыйнага» адзначыў:

«Сілы неадкладнага рэагавання і сілы хуткага разгортвання пастаянна знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. Напрыклад, ім у ходзе раптоўнай праверкі можа быць пастаўлена задача або па прызначэнні, г. зн. выйсці ў адпаведны раён, дзе будуць правераны пытанні ваеннага планавання, або будзе пастаўлена наогул раптоўная задача, якую трэба выканаць на любой тэрыторыі. І выйсці туды ім трэба будзе ў поўным складзе, без страт узбраення, ваеннай тэхнікі, і, вядома ж, ва ўстаноўлены час».

Намеснік начальніка факультэта Генштаба УС Ваеннай акадэміі Беларусі звярнуў увагу, што гэта праверка невыпадкова ажыццяўляецца менавіта ў экстрэмальных умовах. 

«Напрыклад, імпартныя беспілотныя лятальныя апараты, якія зараз правяраюцца і выпрабоўваюцца, адмаўляюцца лётаць пры тэмпературы ніжэйшай за 20 градусаў. А нашы беспілотнікі, нашы хлопцы і наша тэхніка — нібы і няма таго марозу. Хаця ўсе разумеюць, што значыць выкарыстоўваць ці эксплуатаваць тыя ж самыя дызельныя рухавікі ў зімовых умовах. Прад’яўляюцца павышаныя, як гаворыцца, патрабаванні ў пытаннях таго, што тут важна не абмарозіць асабовы склад, праверыць гатоўнасць якраз у гэтых пытаннях, у тым ліку як эксплуатаваць і прымяняць узбраенне», — падкрэсліў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю