Беларуская чыгунка абнаўляе парк грузавых вагонаў, паведамілі ў яе прэс-цэнтры.
За 8 месяцаў гэтага года пастаўлены 43 вагоны-платформы вытворчасці Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання. Таксама запланавана набыццё яшчэ 42 вагонаў-платформаў і 15 крытых вагонаў. Плануецца, што яны паступяць на БЧ да канца года.
У цэлым вагонны парк Беларускай чыгункі папоўняць 100 новых вагонаў. Гэты рухомы састаў запатрабаваны грузаадпраўшчыкамі для перавозкі шырокай наменклатуры грузаў, такіх як будаўнічыя матэрыялы, сельскагаспадарчая тэхніка, прадукцыя папяровай прамысловасці, прадукты харчавання і зборныя грузы.