Паводле інфармацыі Scripps Research Institute, у двух клінічных выпрабаваннях фазы 1, праведзеных у Паўночнай Амерыцы і Афрыцы, удзельнічалі каля 80 чалавек.
Даследаванне апублікавана днямі у часопісе Science.
Першае выпрабаванне паказала, што камбінацыя пачатковай і бустэрнай доз вакцыны эфектыўна ўзмацняе імунны адказ. У 17 удзельнікаў, якія атрымалі абедзве дозы, сфармаваліся антыцелы класа VRC01-перспектыўны тып абароны супраць ВІЧ.
У другім выпрабаванні тэставалася толькі пачатковая вакцынацыя ў Афрыцы. У 94% удзельнікаў актываваліся мэтавыя імунныя клеткі, што пацвярджае эфектыўнасць падыходу ў рэгіёнах з высокім узроўнем ВІЧ.
Вакцыны распрацаваны на аснове мРНК-тэхналогіі, якая ўжываецца ў вакцынах ад COVID-19. Старэйшы аўтар даследавання, прафесар Уільям Шыф адзначыў: «Цяпер мы ведаем, што можам ініцыяваць патрэбны імунны адказ адным уколам і ўзмацніць яго другім».
Прэзідэнт IAVI Марк Файнберг назваў гэта важным крокам для глабальнага аховы здароўя.
Спробы стварыць вакцыну супраць ВІЧ працягваюцца больш за 30 гадоў. Асноўная праблема — зменлівасць віруса, які хутка муціруе і хавае ключавыя часткі ад імуннай сістэмы.