Top.Mail.Ru

Валяватага прадставілі на пасадзе памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў прадставіў сёння ў Гомельскім аблвыканкаме мясцовай вертыкалі, актыву рэгіёна новага памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці Юрыя Валяватага, перадае БелТА.



Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко нагадаў, што кіраўнік дзяржавы 8 ліпеня прызначыў Юрыя Валяватага памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Гомельскай вобласці. Да гэтага ён займаў пасаду першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.


Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта абазначыў для інспектара па Гомельскай вобласці некалькі напрамкаў. «У першую чаргу гэта прамысловасць — нягледзячы на стабільную работу прампрадпрыемстваў, ёсць рост колькасці стратных прадпрыемстваў. Неабходна трымаць на кантролі галоўныя прадпрыемствы Гомельскай вобласці, такія як БМЗ, „Гомсельмаш“, Светлагорскі ЦКК, „Гомельшкло“ і іншыя», — падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.

«Гэта работа з кадрамі. Гэта адна з асноўных задач памочніка Прэзідэнта — інспектара па вобласці. Глядзець за выканальніцкай дысцыплінай кіруючых работнікаў, дысцыплінай і маральнымі якасцямі ў цэлым; назіраць, наколькі тактоўныя ў зносінах з нашымі грамадзянамі дзяржаўныя служачыя, кіраўнікі прадпрыемстваў. І натуральна, не дапускаць ні ў якім выпадку карупцыйных праяў», — зрабіў акцэнт першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.


«Што датычыцца сельскай гаспадаркі — аб гэтым учора падрабязна сказаў кіраўнік нашай дзяржавы, — хацелася б, каб усе лепшыя традыцыі і напрацоўкі Гродзенскай вобласці былі прыменены ў Гомельскай. Тым больш што на пасадзе першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Мікалаевіч Валяваты якраз і курыраваў пытанні сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. У сувязі з гэтым ёсць усе падставы меркаваць, што пры пастаўленых задачах кіраўніком дзяржавы, пры абазначаным коле службовых абавязкаў Юрый Мікалаевіч будзе паспяхова працаваць на карысць нашай краіны і на карысць Гомельшчыны», — адзначыў Уладзімір Пярцоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю