Новы сезон сталічны клуб адкрываў у Омску матчам супраць «Омічкі». Беларускі прайгралі стартавую партыю (20:25), але два наступныя сэты выйгралі з аднолькавым лікам 25: 21. У чацвёртым адрэзку «Мінчанка» не змагла навязаць барацьбу (14:25), затое ўпэўнена забрала вырашальную пятую партыю — 15:8. Вынік гульні — 3: 2 па сэтах, нашы дзяўчаты набралі першыя два ачкі.
10 кастрычніка беларускія валейбалісткі на выездзе згуляюць з маскоўскім «Дынама». Дэбютны хатні паядынак рэгуляркі «Мінчанка» правядзе толькі 24 кастрычніка. У мінулым сезоне Суперлігі наша каманда заняла перадапошняе, 13-е месца і захавала месца ў эліце чэмпіянату Расіі па выніках пераходных матчаў.