Top.Mail.Ru

Вальфовіч расказаў, што адбываецца з літоўскімі фурамі на беларускай граніцы

Кіроўцы фур, якія затрымаліся на беларуска-літоўскай граніцы, з разуменнем ставяцца да сітуацыі, што склалася. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» заявіў Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведаміла БелТА.



«Сёння абсалютна спакойная абстаноўка па гэтым пытанні, абсалютна кантралюемая. Кіроўцы з разуменнем паставіліся да той сітуацыі, якая склалася. Вядома, радасці і аптымізму ў іх гэта не выклікае. Людзі пакутуюць, людзі знаходзяцца далёка ад сваіх дамоў. Хоць і ў Беларусі ім прадастаўлены практычна ўсе неабходныя ўмовы. І нават кіраўніцтву літоўскіх кампаній мы дазволілі прыехаць, сустрэцца з кіроўцамі, паглядзець, у якіх умовах знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі іх машыны, кіроўцы. Яны са здзіўленнем сказалі: «Так, нам да вас далёка, таму што такіх умоў на тэрыторыі Літвы, на жаль, не створана для кіроўцаў, для перавозчыкаў», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч. 

Паводле яго слоў, усе фуры знаходзяцца пад надзейнай аховай, многія кіроўцы з’ехалі дадому да сваіх сем’яў. 

«Нічога не пагражае ні машынам, ні грузам, ні кіроўцам. Будзем спадзявацца, што ўсё ж такі сітуацыя вырашыцца ў бліжэйшы час», — падкрэсліў дзяржсакратар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю