Top.Mail.Ru
125

Вальфовіч: БІСД па праве з'яўляецца вядучай фабрыкай думкі

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) з’яўляецца вядучай фабрыкай думкі, заявіў журналістам Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч падчас рабочай сустрэчы з калектывам БІСД, паведаміла БелТА.


«Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў і ствараўся для таго, каб удзельнічаць у пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі і выпрацоўкі тых прагрэсіўных ідэй, якія спрыялі нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз у сферы гарантавання нацыянальнай бяспекі. Зусім нядаўна інстытут адзначыў сваё сямігоддзе. І за гэты час БІСД заваяваў статус вядучай фабрыкі думкі не толькі ўнутры краіны», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета Бяспекі падкрэсліў, што БІСД удзельнічае ва ўсіх жыццёва важных рашэннях у жыцці краіны і фарміраванні ўсіх дакументаў стратэгічнага планавання. «Ды і не толькі стратэгічнага планавання. Супрацоўнікі інстытута прымалі актыўны ўдзел у распрацоўцы і абмеркаванні палажэнняў абноўленай Канстытуцыі, — дадаў ён. — Супрацоўнікі БІСД прымаюць непасрэдны ўдзел у распрацоўцы найважнейшых нарматыўных прававых актаў і дактрынальных дакументаў, якія вызначаюць контуры палітыкі Беларусі ў розных сферах забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Напрацоўкі і прапановы інстытута знайшлі сваё адлюстраванне ў новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026—2030 гады, іншых дакументах стратэгічнага планавання. Аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя БІСД, актуальныя, своечасовыя і запатрабаваныя, у тым ліку ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі».

«Любы калектыў фарміруюць людзі. Тут некалькі дактароў навук, вялікая колькасць кандыдатаў навук. Так і павінна быць. Таму што ў структуры дадзенага інстытута павінны быць самыя разумныя, прагрэсіўныя, ідэйныя людзі. Таму што ад іх, ад іх ідэй шмат у чым залежыць бяспека краіны. Яны павінны рэагаваць і выпрацоўваць практыка-арыентаваныя прапановы, якія б выкарыстоўваліся ў сферах нацыянальнай бяспекі. У іх вялікі патэнцыял для таго, каб працаваць яшчэ лепш», — упэўнены Аляксандр Вальфовіч.

Сёння эксперты інстытута паспяхова выступаюць на знакавых міжнародных форумах і ўзаемадзейнічаюць з фабрыкамі думак дружалюбных дзяржаў на пляцоўках ШАС, СНД, АДКБ і іншых арганізацый. Візітнымі карткамі БІСД сталі паспяховыя праекты «Вобраз будучыні», «Пульс грамадства», «Народная пяцігодка», «Маладыя аналітыкі».

Як адзначыў Аляксандр Вальфовіч, многае робіцца аналітыкамі БІСД і ў плане захавання гістарычнай памяці. Асаблівая ўвага надаецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны, укладу беларускага народа ў разгром нацысцкай Германіі, абароне насельніцтва ад негатыўнага інфармацыйнага ўздзеяння. У завяршэнне сустрэчы Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі заахвоціў супрацоўнікаў інстытута, якія найбольш вызначыліся, за высокія вынікі, дасягнутыя ў інфармацыйна-аналітычным суправаджэнні дзейнасці ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю