Еўропе варта ўкладвацца не ў танкі, а ў мірную эканоміку. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.
Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што Польшча навыперадкі з Германіяй прыкладае намаганні для нарошчвання сваіх ваенных магчымасцей. «Германія заявіла аб тым, што хоча стварыць самую моцную армію ў Еўропе колькасцю звыш 450 тыс. чалавек. Яна ўпершыню пасля Вялікай Айчыннай вайны пачала падаваць голас і заяўляць пра сябе як пра самую магутную краіну. Але ў іх эканоміка разбураецца, яны закрываюць нармальныя заводы. Пагаршаюцца сацыяльна-эканамічныя ўмовы жыцця еўрапейскіх грамадзян. Хацелася б, каб і польскае, і нямецкае кіраўніцтва, ды і наогул еўрапейскае паглядзела на мірныя пытанні, на развіццё сацыяльна-эканамічных пытанняў перш за ўсё», — сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Паводле яго слоў, Беларусь, вядома, бачыць і аналізуе ўсё, што адбываецца вакол яе граніц. «Вялікая колькасць вучэнняў, укладанне вялікіх грошай у ваенныя бюджэты, купля новых узораў тэхнікі. Спаборнічаюць навыперадкі, хто больш купіць танкаў. Лепш бы яны куплялі камбайны і трактары для таго, каб вырошчваць збожжа. Але тым не менш мы бачым, рэагуем і робім пэўныя вывады», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.
Ён дадаў, што свята Вялікай Перамогі павінна быць напамінам аб тым, што гісторыю трэба ведаць, помніць і правільна трактаваць.