Top.Mail.Ru
269

Вальфовіч: Мэты вучэння «Захад-2025» будуць дасягнуты


Дзярсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч наведаў воінскія часці і падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у вучэнні «Захад-2025», размешчаныя на 227-м агульнавайсковым палігоне Барысаўскі. Ён пагутарыў з беларускімі і расійскімі ваеннаслужачымі, ацаніў дзеянні войск пры сумесным адбіцці ўдараў сродкаў паветранага нападзення праціўніка.

«Хачу адзначыць, што вучэнне мае выключна абарончы характар. Мэты, якія пастаўлены перад вучэннем, — гэта перш за ўсё адпрацоўка пытанняў, звязаных з забеспячэннем ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Вучэнне не ўяўляе ніякай пагрозы для нашых заходніх суседзяў і партнёраў. Раёны правядзення вучэння адведзены ўглыб тэрыторыі нашай краіны, і сёння пытанні вучэння адпрацоўваюцца далёка ад дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь», — заявіў дзяржсакратар, словы якога прыводзіць прэс-служба Мінабароны.

Вальфовіч нагадаў, што вучэнне «Захад-2025» — планавае мерапрыемства. З 2000 года такія мерапрыемствы праводзяцца кожныя два гады, па чарзе — на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Муравейка: Вучэнні «Захад-2025» не накіраваныя супраць нейкай канкрэтнай краіны ці краін

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю