Top.Mail.Ru
150

Вальфовіч: Мы не дадзім нікому перапісаць сваю гісторыю, сцерці нашу памяць

Мы не дадзім нікому перапісаць сваю гісторыю, сцерці нашу памяць. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, перадае БелТА.


«Мы не дадзім нікому перапісаць сваю гісторыю. Мы не дадзім сцерці нашу памяць. Тое, што сёння праходзіць у кожным кутку нашай краіны, у такіх святых месцах — гэта якраз практычная рэалізацыя таго, як мы ставімся да сваёй гісторыі, як мы ганарымся сваёй гісторыяй», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Мы выраслі на свяце Вялікай Перамогі, адзначыў дзяржсакратар. «Нас выхоўвалі нашы бацькі, таты. Мы выхоўваем сваіх дзяцей. І пакуль мы прыходзім да такіх святых месцаў, пакуль будуць прыходзіць нашы дзеці (а я ўпэўнены, будуць прыходзіць) — мы непераможныя, — падкрэсліў ён. — Мы — нашчадкі Вялікай Перамогі, і мы гэты сцяг будзем несці высока і горда, каб быць дастойнымі сваіх дзядоў і прадзедаў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю