Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч у Нацыянальным аэрапорце Мінск сустрэўся з калектывамі прадпрыемстваў авіяцыйнай галіны. Звяртаючыся да іх, ён адзначыў, што свет ператварыўся ў палігон глабальнага супрацьстаяння і авіяцыйная галіна ў поўнай меры адчувае яго наступствы, перадае БелТА.
Аляксандр Вальфовіч праінфармаваў аб актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, падыходах да забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
«Удасканальваюцца механізмы гібрыднага ўздзеяння на незалежныя дзяржавы для падрыву іх суверэнітэту, на тэрытарыяльную цэласнасць. Наша краіна як ніхто іншы, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, адчувае гэта гібрыднае ўздзеянне. Супраць нас развязаная сапраўдная інфармацыйная вайна. Уведзеныя эканамічныя санкцыі, якія супярэчаць усім міжнародным канонам. Ажыццяўляецца палітычны ціск, спробы ўвядзеннем мяккай сілы перафарматаваць наш унутрыдзяржаўны лад», — сказаў Аляксандр Вальфовіч, падкрэсліўшы важнасць абмеркавання гэтых тэм.
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі дадаў, што калектывы прадпрыемстваў авіяцыйнай галіны павінны разумець, якія працэсы адбываюцца ўнутры нашай дзяржавы і за яе межамі. Супраць нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» ўведзеныя эканамічныя санкцыі, для іх закрытая паветраная прастора Еўропы, многія маршруты.
«Нас паспрабавалі паставіць у тупік, „прызямліць“ нашых лётчыкаў. Але кіраўніцтва „Белавія“, Нацыянальнага аэрапорта Мінск знайшлі магчымасці — перафарматавалі работу, заключылі дагаворы з іншымі дзяржавамі», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.