Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі 9-11 лістапада ў Маскве прыме ўдзел у серыі мерапрыемстваў па лініі СНД і АДКБ. Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі.
9 лістапада Аляксандр Вальфовіч удзельнічае ў 14-й сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў — удзельніц СНД. Мерапрыемства традыцыйна прысвечана абмеркаванню актуальных выклікаў і пагроз міжнароднай і рэгіянальнай бяспецы. Чакаецца, што ўдзельнікі сустрэчы абмяняюцца думкамі па праблематыцы знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы незалежных дзяржаў.
10 лістапада дзяржсакратар прыме ўдзел у мерапрыемствах Міжнароднага форуму забеспячэння калектыўнай бяспекі. У час мерапрыемстваў адбудуцца дыскусіі па прыярытэтных пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі і наладжвання шматбаковага супрацоўніцтва на прасторы Вялікай Еўразіі, а таксама азнаямленне з экспазіцыяй прадукцыі, тэхналогій і перадавога вопыту па асноўных напрамках дзейнасці АДКБ.
Акрамя форуму 10 лістапада Аляксандр Вальфовіч прыме ўдзел і ў сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, якое таксама пройдзе ў Маскве.
У рамках мерапрыемства бакі абмяркуюць абстаноўку ў зоне адказнасці АДКБ і меры, накіраваныя на нейтралізацыю выклікаў і пагроз калектыўнай бяспецы.
11 лістапада дзяржсакратар будзе ўдзельнічаць у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ