Top.Mail.Ru
293

Вальфовіч уручыў узнагароды прадстаўнікам розных сфер Гомельскай вобласці

За выкананне важных задач. 


Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ўручылі ў Гомелі заслужаныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, перадае БелТА.
Дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што ўзнагароджаныя, а сярод іх медыцынскія работнікі, прадстаўнікі ўлады, транспартных арганізацый, іншых сфер, выконваюць дзяржаўна значныя задачы. «У кожнага з вас свае задачы. Але (разам вы працуеце. — Заўвага БелТА) для нашай краіны, на карысць людзей. Ваша праца — высакародная, цяжкая — вельмі важная», — звярнуўся да ўдзельнікаў цырымоніі Аляксандр Вальфовіч. Ён шчыра падзякаваў узнагароджаным за іх уклад у вырашэнне важных пытанняў і пажадаў поспехаў у далейшай дзейнасці.
«Ведаеце, гэта самая ганаровая ўзнагарода, якую я атрымлівала ў сваім жыцці. Вельмі прыемна. І хачу сказаць, што мы будзем старацца ўсёй нашай службай выконваць усе пастаўленыя задачы ў далейшым», — падзялілася галоўны ўрач Гомельскай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклінікі Ірына Зубовіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю