Top.Mail.Ru

Вальфовіч: узровень небяспекі на рубяжах АДКБ працягвае нарастаць

Узровень небяспекі на рубяжах АДКБ працягвае нарастаць. Пра гэта заявіў Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч 26 мая ў Маскве на пасяджэнні Камітэта сакратароў Саветаў бяспекі АДКБ, паведаміла БелТА. 


«Комплексная ацэнка абстаноўкі ва ўсіх рэгіёнах калектыўнай бяспекі, якую мы праводзім у ходзе нашых штогадовых сустрэч, дазваляе нам зрабіць выснову, што з кожным годам сусветныя і рэгіянальныя працэсы — не толькі ў зоне адказнасці АДКБ, але і на ўсёй еўразійскай прасторы — становяцца больш складанымі і патрабуюць няпростых рашэнняў. Бачанне сітуацыі, агучанае ў дакладзе Генеральнага сакратара арганізацыі, гэта пацвярджае. Беларускі бок цалкам падзяляе заклапочанасць, звязаную з выклікамі і пагрозамі калектыўнай бяспекі дзяржаў-членаў. І мы заўважаем, што небяспека на рубяжах АДКБ працягвае нарастаць», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю