Top.Mail.Ru
254

Валодзін пра маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы: Гэта размова аб абароне суверэнітэту, незалежнасці, нашых грамадзян

Сустрэча на маладзёжным форуме Саюзнай дзяржавы — гэта размова аб абароне суверэнітэту, незалежнасці, грамадзян дзвюх краін. Такое меркаванне выказаў старшыня парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Расіі Вячаслаў Валодзін падчас пленарнага пасяджэння маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці» ў Музеі Славы Магілёўшчыны ў Буйнічах, перадае БелТА.



Вячаслаў Валодзін адзначыў, што пытанні абароны гістарычнай памяці і праўды актуальныя для народаў Беларусі і Расіі. «Мы ўсе гаворым пра адно і разумеем усё аднолькава. Наша задача — каб такое адзінства і падыходы захоўваліся ў будучыні. Сённяшняя размова- больш, чым проста гісторыя, культура, мова, вера, якія з’яўляюцца асновай ідэнтычнасці нацыі. Наша размова аб абароне суверэнітэту, незалежнасці, нашых грамадзян. Гэта размова з тымі, каго ўжо няма, пра подзвіг, які яны здзейснілі, пра нашых дзядоў і прадзедаў, пра нашых бацькоў. І гэта размова з тымі, хто з’яўляецца нашымі дзецьмі і, магчыма, унукамі», — сказаў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю