Top.Mail.Ru
145

Вальсы, маршы і гукі кавадлы. Канцэрт «Стары Новы год у філармоніі» пройдзе ў Мінску

Канцэрт на Стары Новы год адбудзецца сёння ў Белдзяржфілармоніі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры, перадае БелТА.



Як расказала дырыжор Валерыя Рыбінская, слухачы змогуць атрымаць асалоду ад шэдэўраў папулярнай класікі ў Венскім стылі ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі. У праграму ўвойдуць творы Штрауса, Легара, Афенбаха, Андэрсана і іншых кампазітараў. Сярод іх вальс «Жыццё артыста», куплеты Адэлі з аперэты «Лятучая мыш», імператарскі вальс, іспанскі марш, «Сола для друкаванай машынкі», марш Радэцкага. 

«Мы складалі святочную праграму з галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Аляксандрам Анісімавым. У асноўным у яе ўвайшлі традыцыйныя творы, але ёсць і некалькі кампазіцый, якія мы выконваем нячаста», — дадала Валерыя Рыбінская.


Паводле яе слоў, на канцэрце можна будзе пачуць не толькі любімыя ўсімі інструменты, але і такі экзатычны інструмент, як кавадла.

Мерапрыемства пачнецца ў 19.00 у вялікай зале Белдзяржфілармоніі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю