Top.Mail.Ru

Вам заказное пісьмо, чакайце кур’ера!

Пасля гэтай фразы мінчанін аддаў свае 48000 рублёў аферыстам.



У Ленінскае РУУС сталіцы звярнуўся 45-гадовы мінчанін, які стаў ахвярай тэлефонных аферыстаў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Мужчыну ў месенджары патэлефанавалі нібыта супрацоўнікі Белпошты і паведамілі пра заказное пісьмо, якое быццам паступіла на яго адрас. Каб аформіць дастаўку кур’ерам, мужчыну папрасілі прадыктаваць код з СМС. Далей, як гэта ўжо не раз бывала, з ім звязаўся «супрацоўнік кібербяспекі» і расказаў, што зламыснікі завалодалі яго асабістымі дадзенымі і ад яго імя фінансуецца тэрарыстычная арганізацыя.

Мінчаніну было сказана, што ў дачыненні да яго можа быць узбуджаная крымінальная справа, а ў кватэры плануецца вобыск. Каб захаваць грашовыя сродкі, пацярпеламу пераканаўча было рэкамендавана «задэклараваць» усе свае наяўныя зберажэнні.

Мужчына пагадзіўся і перадаў 48000 рублёў невядомай асобе.

Цяпер міліцыяй узбуджаная крымінальная справа па факце махлярства. Праверка працягваецца, устанаўліваюцца іншыя ўдзельнікі злачыннай схемы.

Гэты жыхар Мінска забыўся, што сапраўдныя супрацоўнікі банкаў, пошты, праваахоўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый не патрабуюць па тэлефоне перадаваць коды з паведамленняў, пераводзіць або перадаваць наяўныя грошы на «экспертызу», для захавання на «бяспечным рахунку», а таксама афармляць крэдыты для «абароны» ад ашуканцаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю