Top.Mail.Ru

Ці варта даставаць дажджавікі? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е 18 жніўня

У Беларусі 18 жніўня ў многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы, па паўднёвым усходзе прагрымяць навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у многіх раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Месцамі, а па паўднёвым усходзе на большай частцы тэрыторыі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с, па паўднёвым усходзе пры навальніцах у асобных раёнах — шквалістае ўзмацненне ветру 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, на поўдні — да плюс 18 градусаў. Днём будзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — плюс 21-27 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю