Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» падвяла вынікі другога тура 36-га чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
Найлепшым гульцом прызнаны Ілья Васін з дзяржынскага «Арсенала». У пераможным дамашнім паядынку з наваполацкім «Нафтанам» 19-гадовы нападаючы быў адным з лідараў сваёй каманды і двойчы паразіў вароты сапернікаў. Дзякуючы галявому дублю Васіна «Арсенал» выйграў з вынікам 2:0, атрымаўшы першую вікторыю ў нашым першым матчы
Пасля двух тураў лідзіруе мінскае «Дынама», у якога 6 ачкоў з 6 магчымых, па 4 заліковыя балы набралі «Мінск», «Іслач», «Нёман», «Арсенал», «МЛ Віцебск» і БАТЭ. Без ачкоў пакуль брэсцкае «Дынама» і «Баранавічы».
У наступным туры сустракаюцца:
— 9 красавіка: «Іслач» — «Дынама» (Брэст);
— 10 красавіка: «Мінск» — «Нёман», «Белшына» — «Днепр», «Нафтан» — «Гомель»;
— 11 красавіка: «Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама» (Мінск), «Віцебск» — БАТЭ, «Славія» — «Арсенал», «Баранавічы» — «МЛ Віцебск».