Top.Mail.Ru

Васьмігадовая амерыканка памерла з-за амёбы, якая есць мозг

Дзяўчынка ў ЗША памерла пасля заражэння рэдкай амёбай Неглерыя Фоўлера. Заражэнне адбылося пасля купання ў возеры ў штаце Луізіяна


Па інфармацыі сям’і, васьмігадовая дзяўчынка, Ліліян Смарт, заразілася рэдкай амёбай, якая «есць мозг» — від Неглерыя Фоўлера. Мозг дзяўчынкі так моцна пацярпеў, што арганізм не здолеў аднавіцца.

«Пашкоджанні яе мозгу былі занадта сур’ёзнымі, і яе маленькі арганізм не змог аднавіцца. Усе зрабілі ўсё магчымае, каб захаваць ёй жыццё», — гаворыцца ў паведамленні сям’і ў Facebook, расказвае РІА «Новости».

Вядома, што амёба віду Неглерыя Фоўлера (якую неафіцыйна так і завуць — «амёба, якая есць мозг») насяляе цёплую прэсную ваду — басейны, азёры і сажалкі пры тэмпературы вады 25–30 градусаў па Цэльсіі. Паразітычны арганізм выклікае першасны амёбны менінгаэнцэфаліт, які часта заканчваецца смяротным зыходам. 

Сімптомы хваробы могуць уключаць: галаўны боль, рэзкае павышэнне тэмпературы, млоснасць, ваніты, страту арыентацыі ў прасторы, спазм патылічных мышцаў, сутаргі і / або галюцынацыі.) Паразіт спачатку трапляе ў нос, затым у нюхальны нерв і па ім дабіраецца да галаўнога мозгу, пашкоджвае яго.

Калі ж амёба трапляе ў рот, заражэння не адбываецца, паколькі яе нейтралізуе страўнікавая кіслата.

Амёба Неглерыя Фоўлера — цеплалюбівы арганізм. Найбольш камфортна бактэрыя адчувае сябе пры тэмпературы каля 27 градусаў Цэльсія, аднак у цэлым вытрымлівае і тэмпературу да 46 градусаў. У краінах жа з халодным кліматам яна практычна не сустракаецца.

Аднак, як адзначаюць вучоныя, у сувязі са змяненнем клімату не выключана, што хвароба будзе паступова распаўсюджвацца і ў больш халодныя рэгіёны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю