Васьмігадовы веласіпедыст трапіў пад легкавік у Мазыры, паведамляе БелТА.
ДТЗ адбылося на прыдваровай тэрыторыі па вул. Малініна райцэнтра 16 жніўня. «28-гадовы вадзіцель на аўтамабілі „Сітраен“ учыніў наезд на 8-гадовага веласіпедыста, які рухаўся па тратуары ў сустрэчным напрамку і нечакана выехаў на праезную частку дарогі», — расказалі ва УДАІ. Хлопчыка з траўмамі шпіталізавалі.
Дзяржаўтаінспектары нагадалі бацькам аб неабходнасці кантраляваць месцазнаходжанне сваіх дзяцей і штодня паўтараць з імі ПДР. «Веласіпедыстам трэба перасякаць дарогу толькі па пешаходных пераходах, пераканаўшыся ў бяспецы выхаду на праезную частку. Пры скрыжаванні праезнай часткі дарогі яны абавязаны спешвацца і каціць веласіпед. Акрамя таго, да дасягнення 14-гадовага ўзросту, забаронена кіраваць веласіпедам на дарозе без суправаджэння паўналетняй асобы», — падкрэслілі ва УДАІ.