Top.Mail.Ru
443

Вынікі «Метал-Экспа 2025»: кантракты на мільярды, Гран-пры і дыплом

З такімі вынікамі вярнуліся металургі з 31-й Міжнароднай прамысловай выставы «Метал-Экспа 2025», паведамілі ў прэс-службе.


— Мы прэзентавалі асноўную лінейку сваёй прадукцыі. Партнёры БМЗ выдатна знаёмы з якасцю, якую мы гарантуем. Падчас перагавораў таксама абмеркавалі пытанні пашырэння сартыменту вырабленай прадукцыі, асваення новых марак, профіляў і памераў, запатрабаванасць якіх цяпер вельмі высокая, у прыватнасці на рынку Расійскай Федэрацыі. Заключаныя кантракты на 36 мільярдаў расійскіх рублёў — добры падмурак для ўпэўненай работы нашага завода ў 2026 годзе. Прыемна адзначыць, што ў гэты няпросты час у нас шмат надзейных і правераных партнёраў. Такі вынік стаў магчымы ў тым ліку дзякуючы сумеснай зладжанай рабоце калектываў як нашага прадпрыемства, так і гандлёвых дамоў БМЗ у Маскве і Санкт-Пецярбургу, — расказаў намеснік ген-дырэктара па ЗЭС, збыце і кіраванні тавараправоднай сеткай БМЗ Уладзімір Чавус.

Акрамя заключаных кантрактаў у БМЗ і адна з буйных перамог «Метал-Экспа 2025».

Так, Гран-пры конкурсу і перамога за «Найлепшы сцэнарый» сёлета з’ехалі ў Беларусь — пранізлівы ролік ад металургаў «Захоўваем памяць аб кожным» не пакінуў абыякавымі членаў журы — заслужаных дзеячаў мастацтваў, рэжысёраў і сцэнарыстаў.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю