Top.Mail.Ru
135

Важна выпрацоўваць сумесныя стратэгічныя меры па абароне ўнутранага рынку Саюзнай дзяржавы

Сваё ў прыярытэце

Намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка паўдзельнічала ў пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па гандлі пры Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы, якое прайшло на пляцоўцы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У парадку пасяджэння пытанні рэгулявання цэн на спажывецкія тавары і электроннага гандлю, падыходаў да прасоўвання нацыянальных тавараў на ўнутраным рынку, правядзення форуму «Дні рытэйла ў Мінску» і іншыя.

Алеся Абраменка адзначыла, што на працягу мінулых гадоў праведзена вялікая работа па збліжэнні беларускага і расійскага заканадаўства ў сферы гандлю. Яна звярнула ўвагу таксама на важнасць абмеркавання на пляцоўцы рабочай групы праектаў нарматыўных прававых актаў Беларусі і Расіі ў мэтах ацэнкі рызык і магчымага негатыўнага ўздзеяння, прапрацоўкі мер па нівеліраванні такіх эфектаў. Акрамя таго, важна выпрацоўваць сумесныя стратэгічныя меры па абароне ўнутранага рынку Саюзнай дзяржавы.

Такія меры прапануецца закласці у праект Асноўных кірункаў па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2027–2029 гады.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю