Top.Mail.Ru

Вечар фартэпіяннай музыкі арганізуюць у Нацыянальнай бібліятэцы 6 лістапада

Мінчан і гасцей сталіцы запрашаюць на вечар фартэпіяннай музыкі, які пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 6 лістапада, паведамляе «Мінск-Навіны».


Напярэдадні Сусветнага дня піяніста наведвальнікі пачуюць творы двух тытанаў рамантызму. Прагучаць сачыненні Ферэнца Ліста, а таксама музыка Сяргея Рахманінава — некалькі п’ес і саната, што завяршае праграму, адзін з самых значных твораў кампазітара для фартэпіяна. Характэрна, што абодва аўтары з’яўляліся і вялікімі піяністамі свайго часу. Так, Ф. Ліст быў легендарным віртуозам XIX стагоддзя, а С. Рахманінаў — адным з найбуйнейшых піяністаў XX стагоддзя.

Выканаўца — Любоў Глазава, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат шматлікіх прэстыжных міжнародных конкурсаў, уладальнік некалькіх гранд-прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Папярэдні запіс адкрыецца 3 лістапада. Уваход ажыццяўляецца па чытацкім білеце. Пачатак а 16:00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю