Top.Mail.Ru

Веласіпедыстка Шастак з сусветным рэкордам выйграла золата юніёрскага ЧС у гіце

Беларуска Ангеліна Шастак заваявала золата чэмпіянату свету па веласпорце на трэку сярод юніёраў не старэйшых за 18 гадоў у бельгійскім Хёсдэн-Золдэры, паведамляе БелТА.


Наша спартсменка стала лепшай у сваёй узроставай катэгорыі ў гіце (індывідуальнай гонцы) на 1000 м. У кваліфікацыі беларуска ўстанавіла новы сусветны рэкорд, пераадолеўшы кіламетр за 1 мін 06,893 сек. У фінале Шастак справілася за 1:07,239 і таксама заняла першае месца, апярэдзіўшы равесніц з Італіі і Расіі. Усяго ўдзел у гэтым відзе праграмы прынялі 27 дзяўчат.

Раней на планетарным форуме-U18 Ангеліна дайшла да чвэрцьфіналу ў спрынце. Акрамя таго, наша Васіліна Церахава заняла пятае месца ў гонцы з выбываннем і была дзясятай у омніуме, Дзяніс Бараноўскі фінішаваў чацвёртым у гонцы па ачках, а Ілья Янкоўскі стаў 13-м у гонцы з выбываннем. Спаборніцтвы ў Бельгіі завершацца 23 жніўня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю