Top.Mail.Ru

Велічыня пакрыцця ліквіднасці дасягнула амаль 170 %

Гэта вынікае з інфармацыйнага зборніка «Агляд дзейнасці і характарыстыка ўстойлівасці функцыянавання банкаў Рэспублікі Беларусь» на 1 красавіка 2026 года, які апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка.


Як запэўнівае рэгулятар, паказчыкі дзейнасці банкаў сведчаць аб надзейным, устойлівым і эфектыўным функцыянаванні банкаўскага сектара Беларусі.

Так, дастатковасць нарматыўнага капіталу банкаў склала 18,9 % пры ўстаноўленым мінімальным значэнні для асобнага банка на ўзроўні 10 % (з улікам кансервацыйнага буфера — 12,5 %).
Велічыня пакрыцця ліквіднасці ў цэлым па банках дасягнула 169,6 % пры нарматыве не менш за 100 %.

Доля неабслугоўвальных актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, склала 2,3 %, не перавысіўшы парогавага значэння ў 10 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю