Top.Mail.Ru

Велікоднае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска пакажуць па тэлебачанні

Велікоднае богаслужэнне, якое адбудзецца ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска ў ноч з Вялікай суботы на светлае Хрыстовае Уваскрэсенне, пакажуць па беларускім тэлебачанні, паведамляе БелТА.

Будзе прадастаўлена магчымасць далучыцца да ўрачыстасці дыстанцыйна. Прамую трансляцыю святочнага богаслужэння арганізуе Белтэлерадыёкампанія. 

Трансляцыя ўрачыстага богаслужэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы, якое ўзначаліць Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у эфіры «Беларусь 1» і «Беларусь 24» пачнецца 11 красавіка ў 23.45.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю