Top.Mail.Ru
84

Велікодныя яйкі ў форме цягнікоў, ракет і матацыклаў стварылі шакалацье ў Бельгіі

Напярэдадні Вялікадня вытворцы бельгійскага шакаладу арганізавалі спаборніцтва. Сорак майстроў стварылі незвычайныя велікодныя яйкі ў стылі ар-дэка, паведамляе БелТА.


Шакалацье прадставілі вырабы ў форме цягнікоў, ракет, веласіпедаў, паветраных шароў і матацыклаў. Усе экспанаты максімальна дэталізаваны і пры гэтым ядомыя. Яйкі выраблены з чорнага, белага ці малочнага шакаладу. З праліне, цукровай глазурай і іншымі дабаўкамі. 

Конкурс існуе ўжо чатыры гады. Вырабы прадаюцца, а выручку арганізатары адпраўляюць на дабрачыннасць.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю