Top.Mail.Ru
236

Венгрыя і Славакія заклікалі Еўракамісію прымусіць Украіну спыніць удары па нафтаправодзе «Дружба»

Венгрыя і Славакія заклікаюць Еўракамісію прымусіць Украіну спыніць наносіць удары па трубаправодзе «Дружба», па якім нафта паступае з РФ у Еўропу. Пра гэта гаворыцца ў накіраваным у Брусель лісце кіраўнікоў МЗС дзвюх краін Петэра Сіярта і Юрая Бланара, паведамляе ТАСС.



Ліст быў накіраваны ў сувязі з чарговай атакай УСУ на інфраструктуру аб’екта. «Без гэтага трубаправода бяспечнае забеспячэнне нашых краін нафтай проста немагчыма», — адзначылі міністры.

Яны таксама праінфармавалі, што ў выніку новага ўдару УСУ па інфраструктуры «Дружбы» пастаўкі нафты ў Венгрыю і Славакію могуць быць прыпынены мінімум на пяць дзён.

Раней у гэты ж дзень кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што ў ноч на 22 жніўня была атрымана вестка аб новай атацы на нафтаправод «Дружба» — ужо ў трэці раз за кароткі перыяд. 

Некалькімі днямі раней УСУ таксама нанеслі ўдары БПЛА па інфраструктуры гэтага аб’екта, які пасля адрамантавалі расійскія спецыялісты. Тады пастаўкі нафты ў Венгрыю і Славакію спыняліся на двое сутак.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю