Венгрыя на тэхнічнай нарадзе заблакіравала далейшыя працэдурныя крокі ў перагаворах аб уступленні Украіны і Малдовы ў Еўрапейскі саюз, паведамляе БелТА.
Такім чынам, Украіна і Малдова пакуль не змогуць пачаць афіцыйныя перагаворы па рэформах у сферы ўнутранага рынку і канкурэнтаздольнасці.
Еўракамісія спадзявалася адкрыць астатнія перагаворныя групы да канца лета. Аднак пры адсутнасці прарыву ў перагаворах прагрэс немагчымы да 1 верасня, калі запланавана наступнае тэхнічнае пасяджэнне.
Прадстаўнік урада Венгрыі адмовіўся ад каментарыяў.
Працэс перагавораў аб уступленні ў Еўрапейскі саюз разбіты на 33 раздзелы (главы), якія нераўнамерна аб’яднаны ў шэсць кластараў. Пры гэтым пачатак перагавораў не задае ніякіх часавых рамак і не дае гарантый прыёму ў супольнасць.