Беларуска Вераніка Абрамкіна атрымала перамогу на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па шахматах, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.
Кантынентальны форум сярод юнакоў і дзяўчат не старэйшых за 18 гадоў праходзіў у грэчаскім Херсонісасе. Удзельнікі разыгралі медалі ў шасці ўзроставых катэгорыях (да 8, 10, 12, 14, 16 і 18 гадоў), нашу краіну прадставілі 14 шахматыстаў. Вераніка Абрамкіна заваявала золата сярод дзяўчат да 16 гадоў, выйграўшы восем матчаў з дзевяці.
Дамір Булгак заняў чацвёртае месца сярод юнакоў да 14 гадоў, саступіўшы бронзаваму прызёру з Арменіі толькі па дадатковых паказчыках. Таксама ў дзясятку наймацнейшых у сваіх групах увайшлі нашы спартсмены: Лізавета Ляшкевіч (U18, 8-е месца), Ніка Венская (U14, 9-е месца) і Савелій Барташ (U12, 10-е месца). Удзел у турніры прынялі юныя шахматысты з 49 краін.