Top.Mail.Ru

Верасень у Беларусі прагназуецца цяплейшы, чым звычайна

Якім прагназуецца верасень у Беларусі, расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў у праграме «Метэагід» на тэлеканале АНТ.

Першы асенні месяц будзе цяплейшы, чым звычайна. Тэмпература чакаецца на 1-2 градусы вышэйшая за сярэднія шматгадовыя значэнні. Норма — ад плюс 11 на паўночным усходзе да плюс 13 на паўднёвым захадзе. «У параўнанні са жніўнем стане халадней прыкладна на 5 градусаў, але пераход да восені будзе больш плаўны. Метэаралагічнае лета яшчэ прадоўжыцца паўтара-два тыдні. Пакуль сярэднясутачная тэмпература трымаецца на адзнацы плюс 15 і вышэй. Якраз у гэты час надыходзіць маладое бабіна лета», — расказаў Дзмітрый Рабаў.

Ападкі чакаюцца ў межах нормы, хіба што на паўночным усходзе іх можа быць крыху больш — да 17 дзён. У астатніх раёнах — у сярэднім 11-15 дзён з дажджамі. «А вось навальніцы ў верасні становяцца вялікай рэдкасцю — у сярэднім не больш за два навальнічныя дні», — адзначыў Дзмітрый Рабаў.

Працягласць сонечнага ззяння ў верасні ў Беларусі складае ў сярэднім ад 140 да 180 гадзін за месяц. Светлавы дзень скарачаецца прыкладна ад 13 гадзін у пачатку месяца да 11 да канца верасня. Да гэтага часу ў паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах могуць з’явіцца першыя замаразкі. «Ранішняя і вячэрняя прахалода будзе ўсё больш прыкметнай», — звярнуў увагу Дзмітрый Рабаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю