Top.Mail.Ru
160

Вецер меншы, але мяцеліца яшчэ будзе. Якое надвор'е чакаецца 10 студзеня ў Беларусі

10 студзеня вецер зменшыцца, але мяцеліца яшчэ будзе. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу ў Беларусі будзе воблачна, часам чакаецца снег. Ноччу па поўначы будзе слабая мяцеліца. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, ноччу на поўначы парывы да 14 м/с (для параўнання 9 студзеня — 24 м/с).

Тэмпература паветра ноччу складзе ў раёне 9-15 градусаў марозу, днём — мінус 8-13.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю