У мінскім парку імя Чалюскінцаў пачаў работу атракцыён «Вежа вольнага падзення», паведамляе БелТА.
Гэта адзіны такі атракцыён у краіне. «Вежа вольнага падзення» — вертыкальная канструкцыя, дзе імітуецца эфект вольнага падзення. «Наведвальнікі размяшчаюцца ў спецыяльнай адкрытай кабіне, якая павольна падымаецца на вяршыню вежы. На піку вышыні адбываецца рэзкі скід уніз, ствараючы ўражанне бязважкасці і імклівага падзення», — растлумачылі ў прэс-службе адміністрацыі.
Вышыня вежы — 35 м.
Спецыялісты Дзяржпрамнагляду правялі праверку атракцыёну. «Усе неабходныя выпрабаванні былі паспяхова пройдзены, атрыманы сертыфікаты і вынікі тэхнічнага агляду», — заключылі ў адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы.