Top.Mail.Ru

Відавочцы выратавалі пенсіянера пры пажары ў шматкватэрным доме ў Баранавічах

У Баранавічах відавочцы выратавалі пенсіянера пры пажары ў шматкватэрным доме, паведамляе БелТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС. 



Выклік аб пажары паступіў 20 ліпеня каля 15:00. Загарэлася адна з кватэр у жылым доме па вуліцы Лісіна. Агонь пашкодзіў мэблю ў пакоі. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС відавочцы выратавалі мужчыну 1961 года нараджэння.

Спецыялісты высвятляюць прычыны пажару.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю